Прыватная школа STEMBRIDGE у Вільнюсе

Close
Засталіся пытанні? Мы Вам патэлефануем!

Націскаючы на кнопку, вы даяце згоду на апрацоўку персанальных дадзеных і згаджаецеся c палітыкай прыватнасці.

Кіраванне Cookies
Мы скарыстаем файлы cookie для таго, каб надаць Вам больш магчымасцяў пры выкарыстанні сайта.
Прыняць усе файлы cookie
Налады
Кіраванне Cookies
Налады параметраў
Cookies неабходныя для слушнай працы сайта заўсёды ўлучаны.
Іншыя cookies можна наладзіць.
Essential cookies
Always On. These cookies are essential so that you can use the website and use its functions. They cannot be turned off. They're set in response to requests made by you, such as setting your privacy preferences, logging in or filling in forms.
Analytics cookies
Disabled
These cookies collect information to help us understand how our Websites are being used or how effective our marketing campaigns are, or to help us customise our Websites for you. See a list of the analytics cookies we use here.
Advertising cookies
Disabled
These cookies provide advertising companies with information about your online activity to help them deliver more relevant online advertising to you or to limit how many times you see an ad. This information may be shared with other advertising companies. See a list of the advertising cookies we use here.
Прыватная школа STEMBRIDGE прымае вучняў на 2022/2023 навучальны год у 1-8 класы!
*залічэнне ў 1-4 класы магчыма і на цяперашні 2021/2022 навучальны год з адпаведным разлікам кошту навучання
Чаму Stembridge?
12 гадоў жыцця
Наша школа ўпершыню адчыніла свае дзверы ў 2018 годзе ў Мінску. Сёння ў школе вучыцца 350 дзяцей. Школа, дзе дарослым «не ўсё адно». Школа, дзе кожны ёсць значнай асобай, вартай увагі. Наша школа пра чалавека і для чалавека. Кожны дзень дзеці і дарослыя тут кажуць «хачу ў школу!». Кожны дзень мы ствараем будучыню.
Сучасная адукацыйная прастора
Трансфармацыйныя класы, тэхналагічнае абсталяванне, рэкрэацыйная зона з месцамі для спакойнага адпачынку, бібліятэка - усё, каб кожнаму вучню было камфортна і натхняла на развіццё.
Размяшчэнне ў цэнтры
У самым сэрцы Вільні, зручна прыязджаць на любым транспарце, абгароджаная школьная тэрыторыя, Бернардынскі парк непадалёк спрыяе шпацырам на свежым паветры. Натуральнае адукацыйнае асяроддзе з прыродным матэрыялам.
Адкрыццё школы ў Вільні ў 2021 годзе
Дзень адкрытых дзвярэй у Стэмбрыджы
Каштоўныя не гэтак веды, як уменне іх ужываць
Метапрадметнасть і міждысцыплінарнасць

Не толькі і не столькі за партамі! Метапрадметныя дні з модульнымі заняткамі - развіваем навыкі і кампетэнцыі. Вучымся бачыць свет ва ўсёй яго разнастайнасці і ўзаемазлучанасці.

Адукацыйны мінімум
Усё афіцыйна – ад забеспячэння адукацыйнага мінімуму па дзяржпраграме да атэстата. Толькі разам з глыбокім узроўнем разумення і цікавасці.

Індывідуалізацыя траекторыі развіцця

Паспрабаваць сябе ў розным, каб знайсці свае зоны

таленту і развіць іх.

Ацэнка дынамікі
Празрыстая і зразумелая ўсім сістэма адзнак з магчымасцю для вучня фармаваць сваю адзнаку сваёй працай/стаўленнем/далучанасцю.
Праекты, заданні і карысныя няўдачы
Не гэтак трансляцыя ведаў ад дошкі, як навучанне таму, як здабываць веды і вырашаць праблемы.
Самападрыхтоўка ў школе
Дома можна цешыцца вольным часам з дзецьмі: для "хатніх" заданняў ёсць гадзіны самападрыхтоўкі ў навучальным працэсе.
Каштоўнасці

Гэта тое, што для нас важна і што з’яўляецца падставамі кожных нашых думак, нашых высноваў і дзеянняў:

Свабода і адказнасць

Як два бакі аднаго медаля. З аднаго боку, мы вольныя абіраць, як і чаму вучыцца, з іншага боку, на нас палягае адказнасць за нашы вынікі, узровень далучанасці да школьных актыўнасцяў і імпрэзаў. Свабода аднаго чалавека канчаецца там, дзе пачынаецца свабода іншага, а гэта значыць, што мы вольныя ў межах пэўных рамак – рамак адказнасці і культуры Стэмбрыджа.
Павага

Да ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, няхай гэта будзе аднакласнік, малодшы школьнік, настаўнік, гаспадынька ці бацькі; гэта выяўляецца ў інтанацыях і зваротах, дзеяннях і паводзінах, адсутнасці спазненняў і наяўнасці выкананага па сілах задання, узаемадапамогі і цішыні, каб не замінаць іншым вучыцца.

Бяспека

На ўсіх узроўнях: фізічным (клопат пра жыццё і здароўе), ментальным (клопат пра мозг і інтэлектуальнае развіццё) і псіхалагічным (клопат пра камфортны стан, не стрэсавае і антыбулінгавае асяроддзе).

Давер і адкрытасць

Празрыстасць навучальнага і выхаваўчага працэсу,
давер да прафесіяналізму настаўнікаў, жаданняў і здольнасцяў дзяцей, адкрыты абмен досведам па-за межамі адукацыйнай установы.

Навучанне як працэс

Бо менавіта адукацыя і развіццё з'яўляюцца асноўнымі сэнсамі Стэмбрыджа і менавіта дзеля гэтага сюды прыходзяць вучні і вучаніцы.

Супольнасць

Для нас важна быць не проста школай, а сапраўднай сям'ёй.

У каго вучыцца — мае значэнне!


Таленавітыя, неабыякавыя, захопленыя педагогі, якія любяць дзяцей і сваю прафесію:

Асноўны фокус
1
STEM
Science, Technology, Engineering, Maths - ужо ўстойлівая чацвёрка ў сучаснай адукацыйнай парадыгме, якая грунтуецца на філасофіі міжпрадметнага падыходу, вучнёўскай ініцыятыве, праектнага мыслення і практыкаарыентаванасці ў тэхналагічным асяроддзі.
Навуковы базіс - гэта несумнеўны грунт для самастойных рашэнняў і крытычнага мыслення.


2
Гуманітарны блок
Мова - грунт усіх ведаў. Шырокі культуралагічны кантэкст - грунт светапогляду. Вывучаем літоўскую, ангельскую, рускую і беларускую мовы. Адаптацыя дзяцей-замежнікаў. Суправаджэнне індывідуальнага плана навучання. Плюс асновы фінансаў, прадпрымальніцтва, медыяпісьменнасць - важная інвестыцыя ў імавернасць поспеху ў невядомым цяпер будучым свеце.
3
Навыкі 21 стагоддзя
Працэс навучання і развіцця - гэта фармаванне базавай пісьменнасці + кампетэнцый (4К і не толькі) + фармаванне асобы.
EQ, рэфлексіўнае і крытычнае мысленне, эфектыўная камунікацыя і канфлікт-менеджмент, уменне працаваць у камандзе, навыкі самапрэзентацыі і нэтворкінгу - і можна адважна крочыць у будучыню, якой бы яна ні была!

Тэхналогіі: зручнасць, злучанасць і празрыстасць усяго адукацыйнага працэсу.


Самае сучаснае праграмнае забеспячэнне:

Google Classroom
Фармаванне курсаў, прызначэнне заданняў і іх праверка, стварэнне тэстаў, камунікацыя настаўнікаў і вучняў - google classroom спрашчае арганізацыю навучальнага працэсу, надае шырокія магчымасці для арганізацыі дыстанцыйнага навучання.
G-Suite
Набор google прылад, патрэбных для забеспячэння адукацыйнага працэсу (відэасувязь і прэзентацыі, стварэнне сайтаў, каляндар, google формы для стварэння апытанняў і тэстаў).
Млын тэхналогій
Электронны дакументазварот і аўтаматызацыя адукацыйнага працэсу: ад прыёму ў школу да штогадовай справаздачы пра развіццё профілю і дасягненні вучня.

Вобраз выпускніка

Гэта той жаданы вынік навучання і развіцця, да якога мы імкнёмся кожны дзень:

Ведае сябе, упэўнены ў сабе, усведамляе свае мэты і ідзе да іх.

Канструктыўна і творча ўзаемадзейнічае ў грамадстве.

Адапцыйны і гнуткі.

Здольны вучыцца і перавучвацца.

Любіць і ўмее думаць – крэатыўна, крытычна, самастойна.

Мае навуковы светапогляд.

Здольны здабываць і ўжываць веды ў жыцці, улічваючы кантэкст.

Здольны сябраваць, шанаваць і дзякаваць.

Вядзе здаровы і актыўны лад жыцця.

Кошт навучання
Пры залічэнні на 2022/2023 навучальны год аплачваецца ўступны аднаразовы ўнёсак 300 Еўра
Навучанне
  • У школе з 8:00 да 15:30
  • Поўная навучальная праграма
  • Гадзіна самападрыхтоўкі
5 500 EUR/год
Падоўжаны дзень
  • У школе з 15:30 да 19:00
  • Шпацыр на свежым паветры, вячэра
  • Цікавыя групавыя заняткі
70 EUR/месяц
Студыі
  • Праграма студыі (напрыклад, вакал)
  • Матэрыялы, абсталяванне
Падрабязней
Харчаванне аплачваецца асобна.
Ёсць магчымасць складання індывідуальнага меню.

Новае слова ў школьным кіраванні

Бацькі як фундатары (8 000 EUR)


Вялікія справы ў адзіноце не робяцца. Запрашаем да супрацы!


Запрашаем Вас да ўдзелу ў кіраванні школай у форме ўдзелу ў інвестыцыях з далейшым зваротам грашовых сродкаў у форме 5% зніжкі на навучанне цягам двух гадоў.



Найбольш частыя пытанні
Па якіх праграмах і на якой мове адбываецца навучанне?
Навучанне ў школе ладзіцца па літоўскім навучальным агульнаадукацыйным плане для школ нацыянальных меншасцяў на рускай мове. У праграме таксама прадугледжана вывучэнне беларускай мовы.
Колькі вучняў у класе?
Да 16 чалавек.
Якія класы адкрыты для залічэння?
Зараз у школе адкрыты 1-4 класы. На 2022/2023 навучальны год ідзе набор у 1-8 класы.
Ці выдаяце вы атэстаты дзяржаўнага ўзору?
Атэстацыя навучэнцаў будзе праводзіцца па прынятых дзяржаўных адукацыйных стандартах.
Ці ёсць зніжкі на навучанне?
Існуе зніжка 10% на другое дзіцё і 5% для дзяцей з інваліднасцю.
Ці ёсць група дзіцячага саду?
Так, ідзе набор у групу дзіцячага саду (ад 3-х гадоў). Звяртайцеся, калі ласка, да адміністратара.

Падаць заяву
Пакінуўшы папярэднюю заяву, вы можаце запісацца і на індывідуальную экскурсію-знаёмства са школай.
Ёсць магчымасць правядзення экскурсіі online.
Пасля атрымання заявы з Вамі звяжацца адміністратар школы.

Абраны Вамі тып сувязі
Група набору
Навучальны год
Індывідуальная экскурсія
Будзем рады Вам!